1. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  2. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  3. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  4. Чиновники много рассуждают, что сделать, чтобы медработники не уезжали из страны. Медсестра из минской больницы дала им простой ответ
  5. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  6. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  7. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  8. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  9. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  10. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  11. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  12. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  13. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  14. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
Читать по-русски


У аэрапорце Мінска на мінулых выходных прызямліліся адразу чатыры самалёты Airbus. Усе яны належаць авіякампаніі Magic Air з Гамбіі, пра якую практычна нічога не вядома, піша расійскі тэлеграм-канал «Авиаторшина». А нямецкае выданне Focus выказвае здагадку, што гэта фірма-пракладка, праз якую Расія абыходзіць санкцыі.

Самолет Airbus. Фото: Pixabay.com
Самалёт Airbus. Фота: Pixabay.com

Канал «Авиаторшина» звярнуў увагу на звесткі сэрвісу Flightradar24, згодна з якімі 17 жніўня ў Мінску ў розны час прызямліліся адразу тры самалёты Airbus A330−243 і адзін Airbus A320−200. Яны вылецелі з егіпецкага Каіра, аманскага Маската і турэцкага Стамбула, дзе былі на захоўванні працяглы час.

Апошнім аператарам усіх чатырох бартоў, паводле парталаў Planespotters і Airfleets, была авіякампанія Magic Air з Гамбіі. Да яе яны трапілі ў кастрычніку-снежні 2023 года і сталі для яе першымі і адзінымі самалётамі. Да гэтага паветраныя судны адносіліся да ліванскай авіятранспартнай кампаніі Lebanon Sky Aviation, а раней змянілі яшчэ некалькі ўладальнікаў.

Пра гамбійскую авіякампанію Magic Air асабліва нічога не вядома — яна нават не вядзе ніякай дзейнасці. Сайт перавозчыка таксама нічога не паведамляе пра яго гісторыю, уладальнікаў ці планы.

Вядома толькі, што ў кампаніі чатыры самалёты — то-бок у Мінск яна перавезла ўвесь свой авіяфлот. Свой першы самалёт Magic Air атрымала ў кастрычніку 2023 года — гэта быў 19-гадовы Airbus A320 з серыйным нумарам 2600. За ім у лістападзе таго ж года пайшлі тры самалёты Airbus A330−200 ва ўзросце прыкладна 21 года.

Высокая імавернасць таго, што ўсе чатыры самалёты Airbus пазней будуць перапраўленыя з Беларусі ў Расію. Такім чынам, загадкавая гамбійская авіякампанія, відаць, служыць пракладкай, якая дапамагае РФ абыходзіць санкцыі, піша Focus.

Выданне нагадвае, што пастаўкі заходніх самалётаў расійскім авіякампаніям фактычна забароненыя. Тым не менш нядаўна ў Расію праз Маскат прыбыў самалёт Airbus A320 Neo з VIP-салонам.