Опубликовано 21 мая 2024 у 16.32
Адрес в интернете: https://zerkalo-by-mirror.store/news/life/68735.html    

«Беларусы сказалі мігранту, што, калі ён не будзе кідаць камяні, яго жонку згвалцяць». Праваабаронца патлумачыла агрэсію на мяжы

Мігранты, якія спрабуюць нелегальна трапіць у Польшчу з тэрыторыі Беларусі, вымушаныя выконваць каманды беларускага рэжыму. Такое меркаванне ў эфіры польскага партала Onet выказала Марыя Зланкевіч з «Групы Мяжа», якая аказвае гуманітарную дапамогу мігрантам, піша MOST.

На участке погранзаставы в Беловеже мигранты атаковали польских пограничников. Скриншот: видео Погранслужбы Польши
На ўчастку памежнай заставы ў Белавежы мігранты атакавалі польскіх памежнікаў. Скрыншот відэа Памежнай службы Польшчы

«Я размаўляла з мужчынам, якому беларусы сказалі, што, калі ён не будзе кідаць камяні, яго жонку згвалцяць. І з мужчынамі, якія казалі, што [у Беларусі] ламаюць косткі — рукі і ногі — тым, хто не атакуе мяжу», — сказала яна.

На думку Зланкевіч, штурмы не ў інтарэсах мігрантаў, бо ніяк не паляпшаюць іх сітуацыю. Менавіта падчас штурмаў замежнікі часта паводзяць сябе агрэсіўна: кідаюць у польскіх памежнікаў камяні або падпаленыя галіны.

Пры гэтым яна адзначыла, што мігранты працягваюць цярпець гвалт і з польскага боку. Паводле яе інфармацыі, дагэтуль мае месца практыка пушбэкаў, то-бок выштурхоўвання мігрантаў на тэрыторыю Беларусі. Перад гэтым іх могуць збіць або выкарыстаць супраць іх перцавы гель, у тым ліку на вобласць геніталій; адабраць тэлефоны ці грошы, даць падпісаць дакумент, што яны не збіраліся заставацца ў Польшчы, а мелі намер паехаць у Германію.

MOST


Распечатано с портала ZERKALO.IO