Опубликовано 7 сакавiка 2024 у 21.03
Адрес в интернете: https://zerkalo-by-mirror.store/news/life/62909.html    

Ціханоўская абмеркавала са старшынёй Еўракамісіі праблемы легалізацыі беларусаў у ЕС

Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Бухарэсце са старшынёй Еўрапейскай Камісіі Урсулай фон дэр Ляен, паведаміў «Позірку» галоўны дарадца беларускага палітыка Франак Вячорка.

Святлана Ціханоўская і Урсула фон дэр Ляен. Сакавік 2024 года. Фота: Офіс Ціханоўскай
Святлана Ціханоўская і Урсула фон дэр Ляен. Сакавік 2024 года. Фота: Офіс Ціханоўскай

Кароткая сустрэча адбылася пасля выступу Ціханоўскай на Кангрэсе Еўрапейскай народнай партыі напярэдадні.

Дэмлідар звярнула ўвагу на праблемы з легалізацыяй беларусаў у краінах Еўрасаюза, а таксама выказала спадзяванне, што кіраўніцтва ЕС працягне падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці, ціск на рэжым Аляксандра Лукашэнкі для вызвалення палітвязняў і процідзеяння расійскай агрэсіі.

Апошні раз Ціханоўская сустракалася з Урсулай фон дэр Ляен у кастрычніку мінулага года.

У лютым 2023-га Ціханоўская абмяркоўвала са старшынёй Еўракамісіі пытанне аб «пашпартах Новай Беларусі». Сустрэча адбылася ў межах удзелу ў Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.

Таксама палітыкі сустракаліся ў верасні 2022-га і ў снежні 2021-га.

«Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO