-->
  1. Сустрэча завершаная — перамовы ўкраінскай і расійскай дэлегацый у Стамбуле доўжыліся каля дзвюх гадзін
  2. Пресс-секретарь Путина рассказал, при каких условиях возможна его встреча с Зеленским
  3. «Зніклі ўсе абмежавальнікі». Навошта беларускія вайскоўцы спявалі на Краснай плошчы хвалебную песню пра Лукашэнку — меркаванне аналітыка
  4. Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»
  5. «Я разумею пункт гледжання Пуціна». «Люстэрка» пабывала на выступе Барака Абамы ў Польшчы — расказваем
  6. «С точки зрения силовиков, работа — удобное место». Как сейчас задерживают «за политику» и кто в зоне риска — рассказываем
  7. Эксперты: Кремль расширяет территориальные претензии — на переговорах в Стамбуле впервые прозвучали требования по новым областям
  8. «Старшим медсестрам угрожали уголовными делами за график дежурств». Что происходит в беларусском здравоохранении — рассказы с мест
  9. «Наша Ніва»: Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»
  10. Если вы устали от холодного мая — плохие новости, стабильное тепло придет нескоро. Прогноз погоды на следующую неделю
Читать по-русски


«Беларуськалій» працягвае судовыя разборкі праз страты, звязаныя, на думку прадстаўнікоў кампаніі, з парушэннем урадам Літвы пагаднення пра абарону інвестыцый. У Літве пачалі арбітражны працэс пасля скаргі беларускага прадпрыемства, паведамляе літоўскае выданне Delfi са спасылкай на інфармацыйнае агенцтва Elta.

Фото: Reuters
Ілюстрацыйны здымак. Фота: Reuters

«Беларуськалій» падаў у суд у Літве скаргу і хоча дабіцца ад Літвы кампенсацыі стратаў на суму каля 1 млрд еўра (без уліку працэнтаў і судовых выдаткаў). Прычынай стала скасаванне дамовы Літоўскіх чыгунак з «Беларуськаліем» пра транзіт угнаенняў праз Літву ў лютым 2022 года.

Арбітражны працэс будзе канфідэнцыйным. «У арбітражным працэсе, ініцыяваным беларускай кампаніяй ААТ „Беларуськалій“ супраць Літоўскай Рэспублікі, у пачатку 2024 года быў сфармаваны арбітражны суд, працэс працягнецца ў адпаведнасці з арбітражным рэгламентам Камісіі ААН па праве міжнароднага гандлю (ЮНСІТРАЛ) ад 1976 года. Адзначаем, што арбітражны працэс — канфідэнцыйны», — паведамілі ў Мінтранспарту Літвы.

Нагадаем, судовы працэс па скарзе «Беларуськалія» пачаўся ў Літве яшчэ летась. Тады паведамлялася, што прадстаўнікі прадпрыемства лічаць, што Літва парушыла двухбаковае пагадненне пра абарону інвестыцый. У якасці аднаго з прыкладаў беларускі вытворца ўгнаенняў прывёў рашэнне літоўскага ўрада прызнаць несапраўднай дамову перавозкі грузаў паміж літоўскімі чыгункамі і «Беларуськаліем». У выніку беларускае прадпрыемства больш не магло перавозіць праз Літву свае грузы, загружаць іх у Клайпедскім порце і транспартаваць у трэція краіны.

Як развівалася сітуацыя з транзітам калійных угнаенняў праз Літву

У пачатку снежня 2021 года запрацавалі санкцыі ЗША супраць «Беларуськалія». У адрозненне ад еўрапейскіх санкцый, пад забарону трапіла ўся прадукцыя гэтага прадпрыемства. У Літве, праз якую праходзіць значная частка транзіту беларускіх калійных угнаенняў, заявілі, што збіраюцца спыніць іх перавалку. Прычына — імавернасць трапіць пад другасныя амерыканскія санкцыі.

21 снежня ўрадавая камісія Літвы па праверцы ўгодаў стратэгічных прадпрыемстваў абвясціла, што дамова Літоўскіх чыгунак з беларускім вытворцам угнаенняў «Беларуськалій» і змены ў ім пагражаюць бяспецы краіны. У канцы года Літва прыняла рашэнне скасаваць кантракт на перавозку беларускага калію Літоўскімі чыгункамі.

1 лютага 2022 года транзіт калійных угнаенняў праз Літву спыніўся. У адказ Мінск увёў забарону на транзіт па сваёй тэрыторыі пагружаных на станцыях Літоўскіх чыгунак нафтапрадуктаў, хімічных і мінеральных угнаенняў.

Страты абедзвюх краін ад прынятых рашэнняў ідуць на мільярды даляраў.

Чытайце таксама