Вядоўца шоу «Обычное утро» Марына Ментусава расказала, што яе кінуў партнёр. Прычына можа здзівіць (асабліва жанчын)

28 кастрычнiка 2024 у 1730129160
«Наша Ніва»

Марына Ментусава, асветніца на тэму гендарнай роўнасці і вядоўца YouTube-шоу «Обычное утро», расказала ў сацсетцы Х пра тое, што з ёй расстаўся яе партнёр. Ён, відаць, не здолеў змірыцца з адной яе звычкай, піша «Наша Ніва».

Марына Ментусава. Фота з яе сацсетак (x.com/dementusova)

Марына расказвае, што нядаўна ўпершыню пасля разводу вырашыла завесці адносіны. Яна пачала сустракацца з палякам: «Здаецца, амаль Еўропа, прагрэсіўны чалавек - вада мокрая, трава зялёная, жанчын гвалтаваць нельга».

У пачатку адносін пара сур'ёзна абмеркавала асабістыя межы, і Марына кажа, што тады абараніла некалькі важных для яе рэчаў - магчымасць свабодна весці сацсеткі, насіць чырвоныя сукенкі і публікаваць у сетцы адкрытыя фота, у тым ліку з голымі ягадзіцамі.

Тым не менш прыкладна раз на тыдзень Марына заўважала з боку свайго партнёра дзеянні, якія можна было лічыць «трывожнымі сігналамі», але той прасіў прабачэння, і адносіны працягваліся. Напрыклад, мужчына спрабаваў абмежаваць Марыну ў тым, што яна посціць у Instagram, у тым ліку прымусіць яе адмовіцца ад публікацыі адкрытых фота, а таксама шмат распытваў пра колькасць яе полавых партнёраў.

Псіхолагі склалі спіс з сямі «чырвоных сцягоў», якія паказваюць на тое, што адносіны, магчыма, час заканчваць

Марына таксама прыводзіць яшчэ некалькі фразаў былога, якія, як яна цяпер разумее, мусілі яе насцярожыць. Напрыклад, калі яна збіралася на сустрэчу з кімсьці, ён пытаўся, сустрэча будзе з мужчынам ці з жанчынай. Таксама ён лічыў, што жанчыны, якія публікуюць нюдсы, «прадаюць сябе», і казаў, што ведае, «наколькі ён добры і што можа прапанаваць».

Нягледзячы на гэта, адносіны ўсё роўна падаваліся добрымі, піша Марына: «Пры гэтым чалавек казаў пра нейкае шалёнае пачуццё кахання і пра тое, што я найлепшая ў свеце, што ён хоча сям'ю са мной і ніколі нікога не раўнаваў. Гэта такая бліскучая локшына, што я павялася і зусім забыла праверыць - закаханы ён у мяне ці ў тую версію мяне, якую сам сабе прыдумаў».

Рэальная ж версія Ментусавай, паводле яе словаў, «часам скача на барных стойках і посціць дзёрзкую ср*ку» ў сацсетках.

Вашыя адносіны падобныя да аб'юзіўных? «Люстэрка» падрыхтавала хуткі тэст - калі пройдзеце яго сумленна, зможаце гэта ацаніць

Скончылася гісторыя тым, што паляк вырашыў разарваць адносіны з Марынай і матываваў гэта тым, што яна выкладвала ў сеціва кадры са сваімі ягадзіцамі. Сама яна з гумарам піша, што пакуль не зрабіла ўсіх высноваў з гэтай сітуацыі, але вырашыла публікаваць такія здымкі часцей, каб загадзя адсяваць мужчын з поглядамі як у яе былога, бо «асабістыя межы - гэта база».

Трэд Ментусавай сабраў больш за 350 тысяч праглядаў і каля сотні каментароў. Многія асудзілі мужчыну - маўляў, страціў шыкоўную жанчыну, яму ж будзе горш.

Чытайце таксама

Вашыя адносіны ўжо могуць быць асуджаныя, але вы яшчэ не падазраяце. Праверце - псіхолаг назвала чатыры важныя прыкметы працяглых саюзаў
Псіхолаг назваў тры прыкметы, па якіх можна сказаць, што вашыя стандарты ў рамантычных адносінах занадта нізкія

Навiны па тэме:

Девушка застукала парня за виртуальным сексом. Является ли это изменой, объяснил сексолог

Нет, не ресторан за «все деньги мира». Ученые назвали лучшее место для свидания — оно сближает быстрее всего

Люди могут нравиться друг другу, но застревают на «стадии общения» и не могут признать, что в отношениях. Психолог объяснил, почему так

Полная версия