У Віцебску глыба лёду звалілася з даху і забіла 39-гадовую жанчыну

апублікавана: 18 снежня 2023 в 17.13
абноўлена: 18 снежня 2023 в 17.20
«Зеркало»

У Віцебску жанчына загінула ў выніку сыходжання снегу з даху дома, паведамляе прэс-служба аблвыканкама.

This browser does not support the video element.

«У Віцебску загінула жанчына ў выніку сыходжання снегу з даху дома. Трагедыя адбылася на праспекце Чарняхоўскага», - расказалі ў Віцебскім аблвыканкаме.

У Віцебску загінула жанчына ў выніку сыходжання снегу з даху дома. Фота: Віцебскі аблвыканкам

Падрабязнасцяў у аблвыканкаме не паведамілі, але, мяркуючы з апублікаваных кадраў, трагедыя адбылася ў двары жылога дома. На даху дома відаць вялікія ледзяшы.

Пазней інфармацыю дапоўнілі ў Следчым камітэце. Там расказалі, што загінулая - 39-гадовая жыхарка Віцебска.

Цяпер на месцы здарэння працуе следча-аператыўная група, праводзіцца праверка.

Полная версия